Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пр аектаў у IT
Ihar Hrachyshka <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 16:47:14 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
2010/11/11 Сашка Аляксеенка <[email protected]>: > А што значыцца "інфарматызацыя беларускага асяроддзя"? Прапанова тэхнічных сродкаў для працы карыстальнікаў праграм, літаратурных і тэхнічных перакладчыкаў, чытачоў беларускай літаратуры, карэктараў і г.д. > З чаго складаецца > "функцыянаванне беларускай мовы ў свеце"? З выкарыстання беларускай мовы ўсімі яе носьбітамі. Не як азнакай культурна-палітычнага выбару, а як роднай мовай. > Ды бянтэжыць гэтае "і інш." -- > ёсць яшчэ нешта, ці ўсё што цяпер на моўніку -- гэта ўсё што ёсць, больш > няма чаго паведаміць і зараз стаіць мэта нешта якаснае ды грунтоўнае > скласці? Ці плануецца што яшчэ? Прапануйце штосьці яшчэ. Пакуль што я асабіста займаюся тым, што мне цікава, пра тое і спрабую скласці нейкае апісанне. > А як жа тэрміналогія -- якія ёсць > праблемы, якія варыянты іх вырашэння? Які ёсць вопыт, якія былі ранейшыя > вынікі? Якія варыянты адказу на пытанне "зачэм біларускій, кагда есьць > рускій"? Якія варыянты адказу на "чаму такі разлад"? З чым, дарэчы, > канкурэнцыя -- з рускай, альбо з іншымі варыянтамі беларускай? Можа гэта > само неяк павінна разумецца, але вось у мяне нешта не атрымліваецца. А вы паспрабуйце сфармуляваць не пытанні, а адказы... І прапановы. > Як, > нарэшце, зразумелі мяне і мае меркаванні аб: 1) стварэнні слоўнікавага > сметніка для назапашвання як мага большай колькасці варыянтаў шляхам дадання > простымі людзямі, Ужо ёсць - kamputerm.org. Не ідэальна рэалізаваны, але працуе і выконвае якраз такую функцыю. > ды 2) варыянце размежавання стогай фармальна-прафесійнай > паслясавецкай тэрміналогіі з побытава-размоўнай карыстальніцкай? Тэрміналогія - гэта і ёсць строгае, фармальна-прафесійнае... Яшчэ дадам: акадэмічнае. Побытава-размоўнае - гэта размоўны стыль, слэнг, арго, але ніяк не тэрміналогія. Камп'ютарны інтэрфейс - адзін з прыкладаў *тэхнічнага* *навуковага* тэксту, адпаведна і прынцыпы перакладу стасуюцца тыя ж, што і наогул для тэхнічнага* перакладу *навуковай* літаратуры (адпаведна: месца прыгожасці/арыгінальнасці мовы - недзе ў канцы прыярытэтаў). > Пакуль што я зразумеў, што вось так не трэба таму, што так не > трэба, а трэба вось так; а чаму так не трэба, і як канктрэтна трэба так -- я > не зразумеў. Выбачайце за някемліваць. Як трэба - пра гэта пішуць кнігі. :) З беларускай літаратуры няшмат, але паглядзіце хоць бы Тэорыю і практыку беларускай тэрміналогіі: https://docs.google.com/leaf?id=0By8VEjKUdVEyY2E4ZTY3MTQtM2UxMC00Y2M4LTk2OWQtM2U1NTVkODRkNDE1&hl=en Ігар _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n