Re: mounik.org: пляцоўка-"пар асон" для беларускіх пра ектаў у IT
Сашка Аляксеенка <[email protected]> Thu, 11 Nov 2010 17:49:56 +0200
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
Карацей, усё больш тэарэтычна. > Прапануйце штосьці яшчэ. Пакуль што я асабіста займаюся тым, што мне > цікава, пра тое і спрабую скласці нейкае апісанне. > Гэта каб ведаць ці ёсць у наяўнасці якія планы -- можа гэта спроба, а нешта яшчэ рыхтуецца выбухнуць. Калі ў мяне народзіцца што -- канешне дадам. > А вы паспрабуйце сфармуляваць не пытанні, а адказы... І прапановы. > На самыя цікавыя пытанні адказаў няма. У мяне сякое-такое асабістае меркаванне нешта можа й складзецца, але ж для суполкі патрэбна нейкая еднасць у думках удзельнікаў. Каб быў адказ, калі падобныя пытанні ўзнікнуць ад грамадскасці. І мне проста па-людску цікава што пра гэта хто думае. > kamputerm.org. Не ідэальна рэалізаваны, але працуе і > выконвае якраз такую функцыю. > > Ён у мяне толькі па нейкіх магічных датах адчыняецца. Гэта неяк смешна. І калі ніхто не супраць -- яго можна будзе паспрабаваць у перспектыве давесці да ладу. > Камп'ютарны інтэрфейс - адзін з прыкладаў *тэхнічнага* *навуковага* > тэксту, адпаведна і прынцыпы перакладу стасуюцца тыя ж, што і наогул > для тэхнічнага* перакладу *навуковай* літаратуры (адпаведна: месца > прыгожасці/арыгінальнасці мовы - недзе ў канцы прыярытэтаў). > > А я не згодны з гэтым азначэннем, і я маю рацыю проста таму, што я карыстальнік (няхай уяўны). Нашто мне тэхнічная мова праграмістаў? Мне б кіно паглядзець. Тэрміналогія ў інтэрфейсах будзе азначаць, што я павінен вывучаць прадмет, а мне, як карыстальніку, гэтага ня трэба. Я хачу, каб кампутар размаўляў са мной як Колас у "Новай зямлі", а ён фанабэрліва кідаецца фармальшчынай. Што рабіць? Дарэчы, як мне бачацца кампутэрмаўскія абмеркаванні, -- яны маюць вынікам нараджэнне не фармальнай тэрміналогіі, а хутчэй проста ўжыццёвых варыянтаў. Мне цікава -- чаму, на якіх падставах праўдзівым павінен лічыцца навуковы падыход, якога няма, а не размоўны, які будзе проста па-чалавецку зразумелы? Чаму -- наадварот -- не спрабаваць прыцягваць да справы ці ацэнкі вынікаў журналістаў, літаратаў, у тым ліку абавязкова маладых? -- іх, магчыма, крыху больш за навукоўцаў і яны, магчыма, будуць больш актыўнымі. І з такім падыходам акцэнт пяройдзе з уяўнай навуковай строгасці (яе зараз усё роўна няма) на літаратурную. Гэта ж не разбэшчванне і разлад як зараз, а строгасць прыгажосці. Ёсць літаратурныя ды журналісцкія нормы і правілы, і яны ў нашай мове куды лепш распрацаваныя, чым навуковая тэрміналогія. Давайце спрачацца. > https://docs.google.com/leaf?id=0By8VEjKUdVEyY2E4ZTY3MTQtM2UxMC00Y2M4LTk2OWQtM2U1NTVkODRkNDE1&hl=en > > Дзякуй, паспрабую пачытаць. _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n