Re: Пытанне па Firefox-у
Mikalai Udodau <[email protected]> Tue, 14 Feb 2012 20:00:37 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <[email protected]> |
On Tue, 14 Feb 2012 13:40:21 +0300 Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote: > On 02/14/2012 01:37 PM, Mikalai Udodau wrote: > > On Tue, 14 Feb 2012 12:20:13 +0300 > > Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote: > > > >> On 02/14/2012 12:55 AM, Mikalai Udodau wrote: > >>> > >>> Вітаю! > >>> > >>> Мо' хто ведае, што трэба зрабіць, каб памяняць паліцы на > >>> стужкі? > >>> > >>> > >> > >> Hi, > >> А што не так з паліцамі ў Firefox-е? > >> /Ihar > > > > Гм. Няясна, ці то палІца, ці пАліца. А ў епіфані таксама > > паліцы? > > > > > > У свежай епіфані (з GNOME 3.4) дзе паліцы (tool bar), а дзе і стужкі > (status bar). > А што з гэтымі паліцамі не так? Наколькі я разумею, назву "паліца" (націск на другі склад) вы ўжываеце ў сэнсе "гарызантальная дошка", "месца для ляжання" (вызначэнні паводле ТСБЛМ-2005). Праблема ў тым, што ў інтэрфейсе Firefox побач ужываецца назва "палічка", якая, нягледзячы на памяншальную форму, займае нашмат больш месца. Тлумачэнне гэтай з'яве, наколькі я памятаю, ў тым, што "паліца" - гэта старажытная зброя, такая дубіна, і націск у ёй на першы склад. Калі паглядзець http://slounik.org/search?dict=&search=%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0&x=0&y=0 то можна заўважыць, што кожны з гэтай пары амографаў мае дадатковыя аманімічныя значэнні. Тым не менш, "пАліца" ўсё роўна застаецца гістарызмам. Навошта ў перакладзе інтэрфейса гістарызмы? Ці памяншальная формы больш не памяншальная? -- Мікалай Удодаў <[email protected]> _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n