Re: Пытанне па Firefox-у
Usievaład <[email protected]> Tue, 14 Feb 2012 20:08:42 +0300
| Newsgroups | gmane.comp.internationalization.belarusian |
|---|---|
| Message-ID | <CAG+H+KQqm0ghuq81O3a08yUO5+BopnquQ7YAN7OK24091_TNTA@mail.gmail.com> |
Упершыню чую, каб «паліцу» успрымалі гістарызмам. Мо’ яе тады і ў простай мове выракчыся?.. ІМХО гэта ўспрыняцьце людзей, якія даволі далёкія ад выкарысаньня мовы ў жыцьці… Наконт ейнае «гарызантальнасьці». Дазволю вам нагадаць, што desktop у нас чамусьці… вэртыкальны О_о. Усё залежыць ад пунту гледжаньня. Я, напрыклад, гляджу зьверху як на deesktop, так і на палічкі, а адтуль яны могуць разьмяшчацца як заўгодна, хоць пад 45°. А памяншальная форма, вядома, недарэчная. Паліца яна і ў Афрыцы паліца. 2012/2/14 Mikalai Udodau <[email protected]> > On Tue, 14 Feb 2012 13:40:21 +0300 > Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote: > > > On 02/14/2012 01:37 PM, Mikalai Udodau wrote: > > > On Tue, 14 Feb 2012 12:20:13 +0300 > > > Ihar Hrachyshka <[email protected]> wrote: > > > > > >> On 02/14/2012 12:55 AM, Mikalai Udodau wrote: > > >>> > > >>> Вітаю! > > >>> > > >>> Мо' хто ведае, што трэба зрабіць, каб памяняць паліцы на > > >>> стужкі? > > >>> > > >>> > > >> > > >> Hi, > > >> А што не так з паліцамі ў Firefox-е? > > >> /Ihar > > > > > > Гм. Няясна, ці то палІца, ці пАліца. А ў епіфані таксама > > > паліцы? > > > > > > > > > > У свежай епіфані (з GNOME 3.4) дзе паліцы (tool bar), а дзе і стужкі > > (status bar). > > А што з гэтымі паліцамі не так? > > Наколькі я разумею, назву "паліца" (націск на другі склад) > вы ўжываеце ў сэнсе "гарызантальная дошка", "месца для > ляжання" (вызначэнні паводле ТСБЛМ-2005). Праблема ў тым, > што ў інтэрфейсе Firefox побач ужываецца назва "палічка", > якая, нягледзячы на памяншальную форму, займае нашмат больш > месца. > > Тлумачэнне гэтай з'яве, наколькі я памятаю, ў тым, што > "паліца" - гэта старажытная зброя, такая дубіна, і націск > у ёй на першы склад. > > Калі паглядзець > > http://slounik.org/search?dict=&search=%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0&x=0&y=0 > то можна заўважыць, што кожны з гэтай пары амографаў > мае дадатковыя аманімічныя значэнні. Тым не менш, "пАліца" > ўсё роўна застаецца гістарызмам. > > Навошта ў перакладзе інтэрфейса гістарызмы? > > Ці памяншальная формы больш не памяншальная? > > > -- > Мікалай Удодаў <[email protected]> > _______________________________________________ > I18n mailing list > [email protected] > http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n > -- Z pavahaj, Usievaład Čorny _______________________________________________ I18n mailing list [email protected] http://mova.org/cgi-bin/mailman/listinfo/i18n